Украінцы, асуджаныя ў Расіі да 10 і 20 гадоў турмы, заспявалі «Шчэ нэ ўмэрла Украіна» падчас зачытвання прысуду ВІДЭА
Сёння, 25 жніўня, Паўночна-Каўказскі акруговы вайсковы суд прысудзіў украінскага рэжысёра Алега Сянцова да 20 гадоў строгага рэжыму, Аляксандру Кольчанку далі 10 гадоў. На пытанне суддзі: «Ці зразумелы прысуд?», Сянцоў і Кольчанка заспявалі гімн Украіны.