БЕЛ Ł РУС

Першы хлебны фестываль пройдзе ў Мінску 5 верасня

25.08.2015 / 16:09

Першы фестываль «Свята хлеба» пройдзе ў Мінску 5 верасня бягучага года, паведаміла прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Настасся Прымака.

pinterest.com

Мерапрыемства адбудзецца ў парку імя М. Горкага. На фестывалі сваю прадукцыю прадставяць шэсць хлебазаводаў КУП «Мінскхлебпрам», яны прадэманструюць навінкі вытворчасці, правядуць майстар-класы па лепцы розных фігурак, круасанаў, слоек з дражджавога, слоенага цеста, а таксама з рознакаляровай масцікі.

Паводле слоў спецыяліста, удзельнікам фестывалю будзе прадастаўлена магчымасць самім спячы хлеб, булачкі, круасаны і іншыя вырабы, а таксама сфатаграфавацца ў ролі пекара і хлебароба. Усе жадаючыя пакаштуюць свежы хлеб і розныя новыя віды хлебабулачных вырабаў.

Запланаваны конкурсы, віктарыны, рэкламныя акцыі і спартыўна-забаўляльныя мерапрыемствы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула