БЕЛ Ł РУС

У Салігорску два падлеткі збілі жанчыну, а яе спадарожніка забілі

26.08.2015 / 11:18

Два непаўналетнія з Салігорска, падазраваныя ў забойстве і злосным хуліганстве, узятыя пад варту. Пра гэта паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры.

П'яныя 15-гадовы і 17-гадовы падлеткі ў пачатку жніўня прысталі да незнаёмай ім 35-гадовай мясцовай жыхарцы, а затым збілі яе. За жанчыну паспрабаваў заступіцца яе 58-гадовы спадарожнік. Непаўналетнія збілі мужчыну, ад траўмаў ён памёр на месцы здарэння.

Праз тры дні пасля гэтага, увечары, адзін з падазраваных — 15-гадовы хлопец, зноў жа ў стане алкагольнага ап'янення, каля будынка Салігорскага РАУС заскочыў на міліцэйскую машыну і нагамі разбіў сігнальныя маячкі на даху аўтамабіля.

Пракуратурай Мінскай вобласці ў дачыненні да гэтых непаўналетніх, якія падазраюцца ў здзяйсненні забойства і злоснага хуліганства, санкцыянаваная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Папярэдняе следства па крымінальнай справе вядзецца следчым упраўленнем УСК па Мінскай вобласці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула