БЕЛ Ł РУС

Беларускія памежнікі вярнулі ва Украіну 38 кароў, якія заблукалі

7.09.2015 / 19:35

Беларускія памежнікі вярнулі ва Украіну 38 кароў, якія заблудзілі. 

Як паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт, 5 верасня за паўтара кіламетра ад беларуска-ўкраінскай мяжы, у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці, на напрамку Ніжні Церабяжоў — Гарадзішча пастух мясцовай гаспадаркі паведаміў, што да статка далучыліся невядомыя каровы, усяго 38 галоў. Высветлілася, што жывёлы прыйшлі з украінскай тэрыторыі — іх не ўпільнавалі мясцовыя пастухі.

На наступны дзень, 6 верасня, кароў афіцыйным парадкам вярнулі ва Украіну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула