БЕЛ Ł РУС

Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/4 фіналу US Open

7.09.2015 / 20:05

nn.by

usopen.org

Сёння, 7 верасня, у матчы чацвертага раўнду беларуска выйграла ў амерыканкі Варвары Лепчанка — 6:3, 6:4.

У чвэрцьфінале Вікторыя згуляе з другой ракеткай свету, Сімонай Халеп (Румынія), якая адолела Сабін Лісіцкі (Германія) з лікам 6:7, 7:5, 6:4.

Азаранка год таму на US Open спынілася акурат у чвэрцьфінале, дзе прайграла расіянцы Кацярыне Макаравай.

У 2012 і 2013 г. беларуска гуляла ў фінале US Open, дзе двойчы прайграла Серэне Уільямс. Сёлета з Серэнай, калі і сустрэнецца, то таксама толькі ў фінале.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула