БЕЛ Ł РУС

Пургін з ДНР паведаміў пра вызваленне з-пад арышту

8.09.2015 / 17:26

Экс-спікер парламента самаабвешчанай ДНР Андрэй Пургін вызвалены з-пад арышту.

«Я цяпер знаходжуся дома, дваццаць хвілін як зайшоў. Сітуацыю буду каментаваць заўтра, цяпер не гатовы, бо ўпершыню трапіў дадому пасля чатырох дзён. Усе гэтыя чатыры дні я быў у МДБ пад арыштам», - сказаў Пургін ria.ru.

Прычыны арышту Пургін адмовіўся каментаваць. З яго слоў, «тэарэтычна» цяпер яго жыццю нічога не пагражае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула