БЕЛ Ł РУС

Статкевіч заклікае на выбарчы сход 23 верасня ў цэнтры Мінска

14.09.2015 / 17:10

фота Сяргея Гудзіліна

Экс-палітвязень Мікалай Статкевіч запрашае грамадзян сабрацца на выбарчы сход. Абвестку ён размясціў у сацыяльных сетках. Сход ён мяркуе правесці 23 верасня ў цэнтры Мінску.

«Зараз ужо iдзе афiцыйная агiтацыйная кампанiя у сувязi з прэзiдэнцкiмi «выбарамi», падчас якой грамадзяне маюць права збiрацца i абмяркоўваць «кандыдатаў» i iх праграмы.

У сувязi з гэтым запрашаю ўсiх, каго цiкавiць лёс нашай краiны, на сход выбаршчыкаў, якi пачнецца ў сераду, 23 верасня, у 18.00 у Мiнску на плошчы Свабоды. Сход будзе прысвечаны абмеркаванню вынiкаў болей, чым 21-гадовай дзейнасцi А. Лукашэнкi, якога я таксама запрашаю на гэта абмеркаванне», — напісаў Статкевіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула