БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка адмовіўся ад кандыдацкага відэазвароту, замест яго пакажуць крымінальныя навіны

16.09.2015 / 17:37

Nashaniva.com

Паводле лёсавання, кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка мае права звярнуцца з відэаазваротам да выбарцаў 16 верасня.

Аднак такая магчымасць не будзе выкарыстаная.

У праграме перадач «Беларусь-1» ягонага выступу няма. У 19.30 пачнецца праект «Нашы», а ў 19.45 — крымінальныя навіны «Зона Х».

У наступныя дні ў гэты час у праграме заплаваныя выступы Таццяны Караткевіч і Мікалая Улаховіча.

Лукашэнка традыцыйна ігнаруе відэазвароты да выбарцаў. Яны не запісваліся ні ў 2006, ні ў 2010 гадах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула