У Стоўбцах немаладая пара занялася сэксам проста на цэнтральнай вуліцы горада
Парачка немаладых жыхароў Стоўбцаў занялася сэксам проста ў цэнтры горада. «Каханне» спынілі супрацоўнікі праваахоўных органаў, якіх выклікалі відавочцы.
Як паведамілі ў міліцыі, па матэрыялах праверкі супраць 48-гадовага жыхара горада распачата крымінальная справа, яго пасадзілі пад варту.
Сяргей Багач, намеснік начальніка раённага аддзела міліцыі Стаўбцоўскага раёна, расказаў, што мужчына жыў гэткім сучасным прымаком — то ў адной сужыцелькі пабудзе, то ў іншай. Стала нідзе не працаваў. Затое, пачынаючы з 2007 года, ён прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці 15 разоў. Дробнае хуліганства, распіванне спіртнога ў грамадскіх месцах… А ў 2009—2010 гадах ён панёс адказнасць за злачынства, аналагічнае таму, што здзейсніў на вачах у жыхароў Стоўбцаў.
Пра лёс партнёркі 48-гадовага мужчыны нічога не паведамляецца.