БЕЛ Ł РУС

Цана на нафту Brent апусцілася ніжэй за $49 за бараль

18.09.2015 / 10:5

Цана на нафту маркі Brent апусцілася ніжэй 49 даляраў за бараль. Раніцай у пятніцу цана лістападаўскіх ф'ючарсаў на таргах у еўрапейскім філіяле міжкантынентальнай біржы ICE ў Лондане паменшылася да 48,87 даляра.

Цана на нафту маркі WTI на таргах Нью-ёркскай таварнай біржы (NYMEX) склала 46,84 даляраў за бараль.

Напярэдадні Федэральная рэзервовая сістэма ЗША абвясціла, што не будзе павышаць базавую стаўку з рэкордна нізкага ўзроўню 0-0,25%.

Апошнія сусветныя эканамічныя падзеі, прызнае ФРС, могуць стрымаць эканамічную актыўнасць і аказаць дадатковы ціск на інфляцыю.

Са снежня 2008 года базавая працэнтная стаўка ФРС ЗША захоўваецца нязменнай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула