БЕЛ Ł РУС

Справу гомасексуальнага святара РПЦ разбярэ царкоўны суд

18.09.2015 / 21:47

Самарская і Сызранская дыяцэзія РПЦ мае намер разгледзець у царкоўным судзе справу іераманаха Амфіяна, які раней абвясціў аб сваёй гомасексуальнасці.

На сайце епархіі ўдакладняецца, што цяпер іераманах Амфіян (Арцём Вечалкоўскі) знаходзіцца за штатам дыяцэзіі і не з'яўляецца выкладчыкам Самарскай праваслаўнай духоўнай семінарыі.

Словы Вечалкоўскага, які абвясціў сябе гомасэксуалістам, былі апублікаваныя 17 верасня тальяцінскім выданнем. Сам іераманах пацвердзіў факт размовы з выданнем, але заявіў, што не чакаў публікацыі сваіх слоў.

«Я пакінуў семінарыю ў чэрвені, і вельмі своечасова. Царкоўную кар'еру я скончыў і цяпер з царквой я як бы не звязаны, хоць застаюся як бы святаром і не забаронены ў сьвятарскім служэньні», — прыводзіць самарскае выданне словы іераманаха.

Па словах Вечалкоўскага, ён дзесяць гадоў выкладаў Новы Запавет і замежныя мовы ў Самарскай семінарыі, не хаваючы сваёй арыентацыі. У чэрвені ён пакінуў навучальную ўстанову пасля таго, як студэнт абвінаваціў яго ў дамаганнях.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула