БЕЛ Ł РУС

Ва Уруччы «падклалі» выбухоўку

19.09.2015 / 14:57

У пятніцу, 18 верасня, у МНС паступіла паведамленне аб выбуховай прыладзе, якая нібыта была пакінута ў камеры захоўвання магазіна на першым паверсе чатырохпавярховага жылога дома па адрасе вул.Панамарова, 4 у мінскім мікрараёне Уручча.

Але яшчэ да паступлення гэтай інфармацыі ў міліцыю паведамілі аб наяўнасці задымленасці ў тым жа магазіне.

Памяшканні магазіна былі абследаваныя, выбуховых рэчываў не выяўлена. Следчая група РУУС Першамайскага раёна вядзе аператыўна-следчыя мерапрыемствы.

Эвакуацыя жыхароў жылога дома не спатрэбілася.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула