БЕЛ Ł РУС

Скрабец зьвярнуўся да Мядзьведзева

11.03.2008 / 12:16

Зьміцер Панкавец

Былы палітвязень і дэпутат палаты прадстаўнікоў Сяргей Скрабец сёньня зьвярнуўся з адкрытым лістом да новага прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева з просьбай дапамагчы ў вызваленьні беларускіх палітвязьняў.


Былы палітвязень і дэпутат палаты прадстаўнікоў Сяргей Скрабец сёньня зьвярнуўся з адкрытым лістом да новага прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева з просьбай дапамагчы ў вызваленьні беларускіх палітвязьняў.

«Мы лічым, што вызваленьне беларускіх палітвязьняў у значнай ступені залежыць ад Расеі. Калі Эўропа і ЗША маюць узгодненую пазыцыю ў гэтым пытаньні, то Расея яшчэ не выказвалася наконт гэтай праблемы. Мы зьвяртаемся ня толькі да Мядзьведзева, але і да ўсяго расейскага грамадзтва, каб тыя зьвярнулі ўвагу на тое, што ў саюзнай зь імі дзяржаве за кратамі знаходзяцца апанэнты дзейснага рэжыму. Думаю, што ліст павінен дайсьці да адрасата. Некалі я ўжо зьвяртаўся да Ўладзімера Пуціна з просьбай аб палітычным прытулку. Ліст дайшоў, але мне было адмоўлена», – кажа Сяргей Скрабец.

Палітык адзначае, што цяпер абмяркоўваецца пытаньне, каму яшчэ з сусьветных лідэраў накіраваць падобныя лісты.

Нагадаем, што сёньня другі дзень бестэрміновай галадоўкі пратэсту братоў Сяргея і Аляксандра Скрабцоў. Яны патрабуюць вызваленьня ўсіх беларускіх палітвязьняў. Паводле словаў Сяргея Скрабца, іхны з братам стан пакуль добры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула