БЕЛ Ł РУС

«Не чапай, бо лясне!» Плакат школьніцы з Палесся стаў хітом беларускага інтэрнэта 

22.09.2015 / 13:35

Сяргей Гезгала

Просты плакат з ёмкім надпісам стаў надзвычай папулярным у беларускіх сацыяльных сетках. Намалявала плакат 10-гадовая Наталля Хвацік з мястэчка Азарычы Гомельскай вобласці. Яна ўдзельнічала з ім у конкурсе «Энергетыка вачыма дзяцей».

Папулярнасць плаката звязаная з папулярнасцю вобразнага беларускага слова «ляснуць». Школьніца, што называецца, «зняла яго з языка». Яно шырока ўжываецца нават рускамоўнымі жыхарамі краіны, прычым у розных кантэкстах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула