БЕЛ Ł РУС

Сэнатару Чаргінцу прапанавалі дэбаты з апазыцыйнай моладзьдзю

11.03.2008 / 18:28

Nashaniva.com

Ён згадзіўся, але прапанаваў сустрэчу на нэйтральным полі.

Міхаіл Пашкевіч, актывіст маладзёжнага крыла Аб’яднанай грамадзянскай партыі, спыніў яго на вуліцы, каля будынка Адміністрацыі прэзідэнта:

«Сенатар вельмі спяшаўся на сустрэчу з лордам англійскім ці бізнесменам [лордам Паркінсанам -- НН], які прыязджаў. Але нумар факса пакінуў. Адзінае, што ён запытаўся, па якой тэматыцы. Я сказаў: давайце «Моладзевая палітыка». Мы «Маладыя дэмакраты», таму нам хацелася б паспрачацца з сенатарам і ў нашых бачаннях маладзёжнай палітыкі ў Беларусі, і яе рэалізацыі».

Еўрарадыё запыталася ў Мікалая Чаргінца, ці не перадумаў ён дыскутаваць з моладзю АГП? Вось што кажа сенатар:

«Для мяне галоўнае, каб быў час і каб я быў тут. А то падловяць, калі мяне няма ў Мінску і будуць крычаць: «Мы яго паклікалі, а ён не прыйшоў». Хоць гучыць гэта так… «Яны мяне паклікалі», позву яшчэ не паслалі…».

У той жа час, у партыйны офіс АГП ці ва ўправу Партыі БНФ Чаргінец ісці не збіраецца. Памяшканне для дэбатаў ён абяцае знайсці самастойна.

Эўрарадыё

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула