БЕЛ Ł РУС

Украіна абураная пазыцыяй Расеі наконт Галадамору

11.03.2008 / 19:48

Nashaniva.com

МЗС Украіны заявіў, што заклікі расейскіх афіцыйных асоб не прызнаваць Галадамор 1930‑х генацыдам «несумяшчальныя з дэкляраваным стратэгічным партнэрствам двух краін».

У адказ на зварот прадстаўніка Расеі да сябраў ААН афіцыйны Кіеў заявіў, што такая пазыцыя «падрывае веру ў шчырасьць такіх дэклярацый з боку Расеі».

«Выступаючы на сёмай сэсіі Рады ААН па правах чалавека, прадстаўнік Расеі чарговы раз заклікаў ААН ўстрымацца ад кваліфікацыі масавага голаду 1930‑х ва Ўкраіне —Галадамора — як генацыду ўкраінскага народу. Ва Ўкраіне гэта было ўспрынята з абурэньнем», — гаворыцца ў камэнтары прэс‑службы МЗС.

Кіеў лічыць такія заявы «нічым іншым, як цынічнай спробай прынізіць і зьняславіць памяць нашых закатаваных голадам братоў і сясьцёр, сьцерці нават напамін пра гэту жахлівую старонку крывавага летапісу камуністычнага таталітарнага рэжыму.

Нагадаем, што ў лістападзе 2006 году галадамор быў прызнаны генацыдам Вярхоўнай Радай Украіны. Пазыцыю парлямэнту падтрымалі 12 краін.

Паводле Рускай службы Бі-Бі-Сі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула