БЕЛ Ł РУС

Доктар зборнай Аргенціны: «Месі, магчыма, вернецца ў строй раней запланаванага тэрміну»

28.09.2015 / 10:19

Доктар зборнай Аргенціны Даната Вілані распавёў аб траўме форварда «Барселоны» Ліянеля Месі.

«Разрыў звязкі калена, які выяўлены ў Месі, патрабуе 7—8 тыдняў на аднаўленне. Пасля гэтага можна гуляць без усялякіх праблем.

Але я ведаю Леа шмат гадоў, і ён, магчыма, вернецца ў строй яшчэ раней, бо ён вар'яцее, калі не можа гуляць», — адзначыў Вілані.

Нагадаем, што ў Месі дыягнаставаны разрыў медыяльнай калатэральнай звязкі левага калена.

Пашкоджанне было атрымана форвардам пры кантакце з абаронцам «Лас-Пальмаса» Пэдра Бігаса ў матчы 6-га тура чэмпіянату Іспаніі (2:1).

Раней паведамлялася аб тым, што Месі можа прапусціць матч групавога этапу Лігі чэмпіёнаў супраць БАТЭ (20 кастрычніка).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула