БЕЛ Ł РУС

У Кемераўскім раёне выклалі партрэт Пушкіна з ікры ФОТА

29.09.2015 / 22:31

У Кемераўскім раёне Расіі прайшоў турыстычны злёт настаўнікаў, прысвечаны году літаратуры. У ходзе спаборніцтваў педагогі выклалі партрэт Пушкіна з чорнай ікры.

Кампазіцыя ўяўляе сабой адкрытую кнігу, чарніліцу і пяро. На адной са старонак кнігі чорнай ікрой педагогі выклалі партрэт Аляксандра Пушкіна і залатую рыбку з чырвонай ікры. Пры стварэнні кампазіцыі таксама выкарыстоўвалі цёрты сыр.

Партрэт стварылі ў рамках кулінарнага конкурсу. У ходзе злёту ўдзельнікі таксама прайшлі паласу перашкод, арыентаванне ў лабірынце і паказалі творчыя нумары, прысвечаныя году літаратуры.

Фота: Прэс-служба Кемераўскага раёна

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула