БЕЛ Ł РУС

Ніводзін незалежны сацыялагічны інстытут не акрэдытаваны для правядзення экзіт-полаў на выбарах

30.09.2015 / 23:16

Nashaniva.com

Для правядзення апытанняў па прэзідэнцкіх выбарах і грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі акрэдытацыю атрымала шэсць сацыялагічных структур.

Як паведамляе БЕЛТА, гэта Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі, Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта, Магілёўскі інстытут рэгіянальных сацыяльна-палітычных даследаванняў, Цэнтр сацыялагічных і палітычных даследаванняў Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Моладзевая лабараторыя сацыялагічных даследаванняў Рэспубліканскага саюза грамадскіх аб'яднанняў «Беларускі камітэт моладзевых арганізацый», а таксама Інстытут параўнальных сацыяльных даследаванняў «Еўразійскі барометр».

Акрэдытацыя азначае, што толькі гэтыя сацыялагічныя службы маюць права праводзіць сацыялагічныя апытанні па выбарах прэзідэнта і грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі.

Акрэдытацыю выдае камісія, створаная пры Савеце Міністраў, яна працуе на базе Нацыянальнай акадэміі навук.

Сярод названых структур няма ніводнай незалежнай.

У дэмакратычных краінах Еўропы экзіт-полы звычайна праводзяць адразу некалькі структур, незалежных ад усіх кандыдатаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула