БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік ЦВК Расіі будзе асабіста назіраць за выбарамі ў Беларусі

1.10.2015 / 7:50

Кіраўнік Цэнтрвыбаркама Расіі Уладзімір Чураў узначаліць дэлегацыю членаў расійскага ЦВК, якія будуць браць удзел у назіранні за выбарамі прэзідэнта Беларусі. 

«Выбары ў Беларусі — гэта ўжо канец наступнага тыдня, я планую вылецець у Мінск, нашы прадстаўнікі будуць знаходзіцца ва ўсіх місіях — АБСЕ, СНД, Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Я сам адпраўлюся (у Беларусь) на двухбаковай аснове па запрашэнні сваёй калегі», — сказаў Чураў 30 верасня журналістам у Маскве.

Паводле слоў кіраўніка ЦВК РФ, яго маршрут будзе ў асноўным уключаць заходнія раёны краіны. «Гэта звязана з тым, што я традыцыйна назіраю ў гэтай частцы Беларусі», — сказаў ён. Чураў удакладніў, што гэта паездка «для назірання ў Беларусі» стане для яго трэцяй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула