БЕЛ Ł РУС

ЗША, Саудаўская Аравія і іншыя запатрабавалі ад Расіі не наносіць удары па сірыйскай апазіцыі

2.10.2015 / 11:20

Францыя, Германія, Катар, Саудаўская Аравія, Турцыя, Вялікабрытанія і ЗША занепакоеныя дзеяннямі Расіі ў Сірыі, якія, як сцвярджаюць краіны, накіраваныя на апазіцыю і мірных грамадзян, а не на тэрарыстычную арганізацыю «Ісламская дзяржава».

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, якое апублікавала МЗС Турцыі ў пятніцу, 2 кастрычніка.

«Мы выказваем глыбокую занепакоенасць у сувязі з умацаваннем расійскіх вайсковых сіл у Сірыі і асабліва ў сувязі з нападамі расійскіх ВПС на Хаму, Хомс і з учорашняга дня на Ідліб, якія прывялі да ахвяраў сярод мірных жыхароў і не былі накіраваныя супраць «Ісламскай дзяржавы»», — гаворыцца ў паведамленні.

Прадстаўнікі краін адзначылі, што такія ваенныя дзеянні Расеі ў Сірыі пагражаюць далейшай эскалацыяй і могуць спрыяць большаму экстрэмізму і радыкалізацыі.

«Мы заклікаем Расійскую Федэрацыю неадкладна спыніць свае атакі на сірыйскую апазіцыю і мірных грамадзян і засяродзіць свае сілы на барацьбе з «Ісламскай дзяржавай»», — напісана ў звароце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула