БЕЛ Ł РУС

Улаховіч: Я – за капіталізм

3.10.2015 / 18:43

ЗП

Падчас сённяшніх тэледэбатаў кандыдат у прэзідэнты Мікалай Улаховіч заявіў, што з’яўляецца прыхільнікам капіталістычнай сістэмы ў эканоміцы.

«Нам не патрэбна капіталістычная сістэма, нам патрэбная рыначная. Я – за капіталізм. Нармальны, добры капіталізм».

На думку Улаховіча, крызіс у краіне працягнецца яшчэ мінімум 2 гады. «Мы выйдзем з крызіса толькі разам з Расіяй, і толькі дзякуючы ёй». Улаховіч перакананы, што Расіі не патрэбная Беларусь у якасці губерні, а трэба незалежная краіна, паўнавартасны партнёр.

«Я супраць таго, каб беларускую культуру адрываць ад вялікай рускай. Гэта нас абядняе», — перакананы кандыдат.

Цалкам дэбаты кандыдатаў можна паглядзець тут.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула