БЕЛ Ł РУС

У «ДНР» і «ЛНР» дапусцілі перанос выбараў

5.10.2015 / 10:41

У самаабвешчаных рэспубліках на тэрыторыі Данбаса дапусцілі перанос мясцовых выбараў у тым выпадку, калі ў заканадаўства Украіны будуць унесены неабходныя папраўкі.

«У першую чаргу неабходная амністыя для ўдзельнікаў падзей у Данбасе. Акрамя таго, дзеючае ўкраінскае заканадаўства прадугледжвае нават пры правядзенні выбараў па мажарытарнай сістэме вылучэнне кандыдатаў толькі ад тых суб'ектаў выбарчага працэсу, якія афіцыйна зарэгістраваныя ва Украіне. Дадзеная норма блакуе ўдзел у мясцовых выбарах для вылучэння кандыдатаў грамадскіх аб'яднанняў, якія дзейнічаюць у Данецку і Луганску», — патлумачыў суразмоўца агенцтва «Інтэрфакс».

У «ДНР» выбары запланаваны на 18 кастрычніка. У «ЛНР» — на 1 лістапада. Пры гэтым мясцовыя выбары ва Украіне пройдуць 25 кастрычніка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула