БЕЛ Ł РУС

Кіяскёркі ў Мінску атрымалі загад штогадзіны правяраць сцены кіёскаў на налепкі з заклікам да байкоту

6.10.2015 / 8:45

Сяргей Гезгала

А Вы сутыкаецеся з падобнымі распараджэннямі?

Кіяскёркі ў Мінску атрымалі распараджэнне правяраць сцены кіёскаў на налепкі з заклікам да байкоту. Гэтую інфармацыю «Наша Ніва» атрымала ад дзвюх супрацоўніц, якія працуюць у розных сетках кіёскаў.

Жанчынам прадпісана раз на гадзіну выходзіць з кіёска, абыходзіць яго па перыметры і здзіраць налепкі ў выпадку іх з'яўлення.

Паводле нашых звестак, задача такой жа інтэнсіўнасці пастаўлена перад дворнікамі адносна дошак аб'яваў і сценаў на замацаваных за імі ўчастках.

Крытыка тых, хто заклікае да байкоту выбараў, складае таксама галоўны змест дзяржаўных газет за апошні тыдзень.

Нешматлікія налепкі з заклікам да няўдзелу ў выбарчым спектаклі, тым не менш, сустракаюцца на стэндах і афішах у Мінску.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула