БЕЛ Ł РУС

Парашэнка: Сёння баевікі абвесцяць аб адмене псеўдавыбараў на Данбасе

6.10.2015 / 9:21

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны правёў сустрэчу з лідарамі фракцый ў Вярхоўнай Радзе і паінфармаваў іх аб ходзе і выніках перамоў «Нармандскай чацвёркі», якія адбыліся 2 кастрычніка ў Парыжы.

Пра гэта паведаміла Адміністрацыя прэзідэнта Украіны.

«Ёсць інфармацыя, што заўтра [6 кастрычніка] баевікі абвесцяць аб адмене псеўдавыбараў 18 кастрычніка і 1 лістапада», — пра гэта кіраўнікам фракцый паведаміў Парашэнка.

Парашэнка адзначыў, што «не існуе іншага шляху ўрэгулявання крызісу на Данбасе, чым правядзенне сапраўдных выбараў, якія павінны адбыцца па ўкраінскім заканадаўстве і адпавядаць усім крытэрам АБСЕ».

Пры гэтым Парашэнка падкрэсліў прынцыповую пазіцыю аб абавязковым удзеле ўкраінскіх палітычных партый, прыцягненні Цэнтральнай выбарчай камісіі, бесперашкоднай дзейнасці ўкраінскіх сродкаў масавай інфармацыі і прадастаўленне магчымасці часова перамешчаным асобам Данбаса права ўдзелу ў гэтых выбарах.

У сустрэчы з кіраўнікамі парламенцкіх фракцый таксама ўзялі ўдзел Старшыня Вярхоўнай Рады, прэм'ер-міністр і сакратар рады нацыянальнай бяспекі і абароны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула