БЕЛ Ł РУС

У Каліфорніі дазволілі прымяняць эўтаназію

6.10.2015 / 10:17

Губернатар амерыканскага штата Каліфорнія Джэры Браўн падпісаў закон, які дазваляе па просьбе невылечна хворых пацыентаў, якія адчуваюць моцныя болі, спыніць іх жыццё.

На фота: жанчына трымае партрэт Брытані Мейнард, якая ў 2014 годзе свядома пераехала ў Арэгон, дзе была дазволена эўтаназія. Мейнард адстойвала права на эўтаназію для безнадзейна хворых людзей, такіх як яна сама. LA Times

«Я не ведаю, што б я рабіў, калі б паміраў у доўгіх і пакутлівых болях. Аднак я ўпэўнены, што магчымасці, якія даюццагэтым законам, былі б суцяшэннем. Я не буду адбіраць гэта права ў іншых», — сказаў Браўн.

Законапраект «Аб праве на смерць» раней адобрылі сенат і ніжняя палата парламента Каліфорніі.

У ЗША эўтаназія дазволена ў штатах Вашынгтон, Вермонт, Мантана і Арэгон. Доктар не ўдзельнічае наўпрост у эўтаназіі. Пасля трох просьбаў пацыента, якому засталося жыць не больш за паўгода, доктар зможа выпісаць яму моцнадзейныя медыцынскія прэпараты, якія выклічуць смерць.

Упершыню эўтаназія была легалізаваная ў Нідэрландах у 2002 годзе. У 1984 годзе Вярхоўны суд краіны прызнаў права на добраахвотны сыход з жыцця прымальным. Таксама эўтаназія дазволена ў Бельгіі, Люксембургу і Швейцарыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула