БЕЛ Ł РУС

У Гомелі ўпершыню правядуць шоу эстэтычнага японскага звязвання — шыбары

6.10.2015 / 10:38

Мерапрыемства адбудзецца ў ноч з 16 на 17 кастрычніка.

Для шыбары характэрная павышаная эстэтычнасць звязвання, арыентаваная на візуальнае ўспрыманне. Асабліва ўвага пры звязванні надаецца анатамічнай будове чалавека.

Звязванні адрозніваюцца высокай складанасцю і патрабуюць ад майстра шыбары асаблівых навыкаў і часу на выкананне. Шоу правядзе майстар шыбары з Мінска — Міхаіл Балабанчык

 Арганізатары шоу запэўніваюць, што наведнікі змогуць не толькі адчуць на сабе эфект звязвання, але і пагутарыць з цікавымі людзьмі.

Шоу будзе доўжыцца ўсю ноч з 16 на 17 кастрычніка з 20:00 да 06:00. Падрабязнасці можна даведацца ў суполцы «Вконтакте»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула