БЕЛ Ł РУС

Мужчына ў Сенненскім раёне шукаў грыбы, а знайшоў склад боепрыпасаў

6.10.2015 / 10:45

У Сенненскім раёне Віцебшчыны каля вёскі Аўсішча грыбнік знашоў склад боепрыпасаў часоў Другой сусветнай вайны.

Як паведамляе прэс-служба МУС, небяспечная знаходка трапілася грыбніку ў лесе 5 кастрычніка. Там знаходзіліся 422 савецкія артылерыйскія снарады і 97 узрывальнікаў да іх.

Боепрыпасы абясшкодзіла група размініравання вайсковай часці 5524 унутраных войскаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула