БЕЛ Ł РУС

У начным клубе ў Маскве паліцыя затрымала за прастытуцыю 60 мадэляў

6.10.2015 / 14:34

Nashaniva.com

У Маскве паліцэйскія ў выніку рэйду ў начным клубе «КМ-19» затрымалі амаль 60 дзяўчат мадэльнай знешнасці ва ўзросце ад 18 да 28 гадоў за занятак прастытуцыяй, паведамляе LifeNews.

«Спецаперацыя на Кузнецкім мосце праходзіла ў некалькі этапаў. Першапачаткова паліцэйскія ўкараніліся ў закрыты клуб пад выглядам заможных кліентаў. Атрымаўшы неабходныя доказы, укаранёныя аператыўнікі далі сігнал на захоп. Усе дзяўчаты былі дастаўлены ў найбліжэйшы аддзел паліцыі для складання пратаколаў, затым іх адпусцілі на волю», — гаворыцца ў паведамленні.

Установа пазіцыянавала сябе як «месца ў стылі буржуазнай Францыі XIX ст.», дзе «выдатныя дзяўчыны гатовыя танцаваць ноч напралёт і ўвасабляць у рэальнасць самыя смелыя фантазіі».

У дачыненні да кіраўніцтва ўстановы распачата крымінальная справа па артыкуле «Арганізацыя заняткаў прастытуцыяй».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула