БЕЛ Ł РУС

Расія разгледзіць просьбу Ірака нанесці авіяўдары, калі яна паступіць

6.10.2015 / 14:31

Спікер Рады Федэрацыі Валянціна Мацвіенка сказала, што Расія гатовая разгледзець магчымасць удзелу ў ваеннай аперацыі Ірака супраць «Ісламскай дзяржавы».

«У выпадку афіцыйнага звароту Ірака да Расійскай Федэрацыі кіраўніцтва краіны разгледзіць палітычную і ваенную мэтазгоднасць удзелу нашых паветраных сілаў у ваеннай аперацыі», — сказала Мацвіенка падчас свайго афіцыйнага візіту ў Іярданію.

Яна дадала, што пакуль Ірак не звяртаўся да Расіі з просьбай аб удзеле ў ваеннай аперацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула