БЕЛ Ł РУС

Універмагі Мінска ўвесь кастрычнік будуць прадаваць тавары са зніжкамі

6.10.2015 / 14:39

Сталічныя універмагі ў кастрычніку будуць прадаваць тавары са зніжкамі ад 15 да 20%, паведамляе ўпраўленне спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

7 кастрычніка ў гандлёвым доме «На Нямізе» зніжкі на ўсе нехарчовыя тавары 20%.

8 кастрычніка ААТ «ГУМ» прапануе зніжку 20% на адзенне, верхні трыкатаж і абутак.

З 1 па 31 кастрычніка ААТ «ЦУМ Мінск» дае зніжку на тэхніку ў 15%.

13 і 27 кастрычніка універмаг «Беларусь» падорыць усім ахвотным зніжку 20% на ўсе тавары.

У ГЦ «Кірмаш» кожную сераду кастрычніка (7, 14, 21 і 28) ўсіх пакупнікоў чакаюць зніжкі 15% на нехарчовыя тавары. А 13 кастрычніка зніжка 15% будзе дзейнічаць для трымальнікаў дысконтных карт на нехарчовыя тавары.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула