БЕЛ Ł РУС

У гэтую ноч па ўсёй Беларусі замаразкі да мінус 4°С

6.10.2015 / 15:8

У бліжэйшыя суткі, 7 кастрычніка, умовы надвор'я будзе вызначаць перыферыя халоднага скандынаўскага антыцыклону.

Чакаецца пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Вецер паўночна-заходні парывісты. Ноччу на большай частцы тэрыторыі замаразкі 0..- 4°С, месцамі мінімальная тэмпература паветра 1.. + 3°С, максімальная тэмпература днём ад + 4°С па поўначы да + 11°С па поўдні. Атмасферны ціск будзе расці.

8—9 кастрычніка захаваецца халоднае надвор'е. Пераважна без ападкаў. Вецер паўночны ўмераны. Ноччу на большай частцы замаразкі 0..-5°С, у асобных раёнах тэмпература паветра +1.. +3°С; тэмпература паветра днём 2.. + 9°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула