БЕЛ Ł РУС

У Мазыры злодзей, уцякаючы з месца злачынства, засеў у адтуліне ў сцяне гаража

6.10.2015 / 19:17

Трое мужчын без пэўнага месца жыхарства праніклі ў гараж жыхара Мазыра, праламаўшы ў ім сцяну, аднак выбрацца назад змаглі не ўсе. 

Як паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама са спасылкай на намесніка начальніка Мазырскага РАУС Уладзіміра Старавойта, інцыдэнт здарыўся 4 кастрычніка ў гаражным кааператыве на вуліцы Інтэрнацыянальнай райцэнтра. 

Мужчыны збіраліся пажывіцца запасамі на зіму, якія знаходзіліся ў гаражы. Праламаўшы сцяну, яны праніклі ўнутр, знайшлі прадукты харчавання і зладзілі ў памяшканні імправізаваную пагулянку. Але неўзабаве былі заспетыя гаспадаром. 

З месца злачынства бяздомныя спрабавалі ўцячы праз той жа праём. У двух гэта атрымалася, а трэці не змог праціснуцца ў адтуліну. 

Злодзея на месцы здарэння затрымалі супрацоўнікі дэпартамента аховы. Пазней міліцыянеры знайшлі і яго саўдзельнікаў. Матэрыялы па факце здарэння перададзеныя ў Мазырскі РАСК для распачынання крымінальнай справы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула