Блогер Матолька заклікае студэнтаў не даць сябе застрашыць
«Адзін са студэнтаў, якія паведамілі аб тым, што іх прымушаюць прагаласаваць датэрмінова, сёння быў выкліканы «на дыван», дзе яго сталі ці ледзь не запалохваць на самай справе», — піша ў сваім «ЖЖ» блогер і фатограф Антон Матолька.
У сувязі з гэтым ён заклікае фіксаваць пагрозы і словы членаў рэктарата і выкладчыкаў: «Па кожным такім выпадку неабходна падаваць скаргу ў пракуратуру і Міністэрства адукацыі. Неабходна таксама запісаць размову з пагрозамі аб адлічэнні, паколькі гэта можа стаць ускосным доказам такога факту. Памятаеце, іх пагрозы — гэта парушэнне закона Рэспублікі Беларусь».
Форму звароту можна спампаваць тут.
Пра любы падобны выпадак Матолька заклікае паведамляць праваабаронцам: elections2015@spring96.org, viasna@spring96.org.
Як паводзіць сябе студэнту, калі ім пачынае цікавіцца адміністрацыя ВНУ