БЕЛ Ł РУС

«Вы надаяце вялікую ўвагу папулярызацыі інтарэсаў сваёй краіны на міжнароднай арэне» — Лукашэнка павіншаваў Пуціна

7.10.2015 / 7:42

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна з днём нараджэння, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

kremlin.ru

У віншаванні гаворыцца, што пад кіраўніцтвам Уладзіміра Пуціна Расія дамаглася значных поспехаў у эканамічным развіцці, умацаванні дзяржаўнасці, павышэнні дабрабыту і ўзроўню жыцця грамадзян.

«Вы надаеце вялікую ўвагу папулярызацыі інтарэсаў сваёй краіны на міжнароднай арэне, пашырэнню ўзаемавыгадных інтэграцыйных працэсаў, якія з'яўляюцца залогам стабільнасці і працвітання дзяржаў, якія ўдзельнічаюць у іх», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі высока цэняць прынцыповую пазіцыю прэзідэнта Расіі ў дачыненні да далейшага ўдасканалення беларуска-расійскага партнёрства ва ўсіх фарматах

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула