Бетонныя сферы не дапамаглі: у Мінску ўседарожнік «Таёта» прыпаркаваўся проста на іх
Лічыцца, што бетонныя сферы ратуюць зялёную зону і дзіцячыя пляцоўкі ад парушальнікаў-паркоўшчыкаў. Фота на сайце праекта «Перахоп» кажа пра тое, што сферы дапамагаюць не заўсёды.
Горад Мінск, вуліца Нёманская, дом 75: кіроўца Toyota Land Cruiser літаральна ўзгрувасціўся на зялёны пятачок. Бетонныя сферы вялікаму ўседарожніку не перашкода: дарожны прасвет дазваляе і не заўважаць.