БЕЛ Ł РУС

Жырыноўскі прапанаваў вярнуць Расіі ўсе тэрыторыі па стане на 1 студзеня 1917 года

7.10.2015 / 15:50

Лідар расійскай партыі ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі лічыць правільным вярнуць Расіі ўсе тэрыторыі, якія ёй належалі пры Расійскай імперыі.

Пра гэта ён заявіў, выступаючы перад удзельнікамі «Першага міжнароднага юнацкага медыяфоруму ў «Артэку», паведамляе «КрымІнфарм».

Па словах палітыка, усе аддзяленні пасля 1 студзеня 1917 г. былі незаконнымі.

«Пасля незаконнага звяржэння цара, незаконна раптам аддзялілася Польшча, а незалежнасць Фінляндыі была дадзена рашэннем Саўнаркама — савецкага ўрада. Але ён не меў права такія рашэнні прымаць», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула