БЕЛ Ł РУС

Рух транспарту па вул. Няміга ў Мінску будзе абмежаваны 8 кастрычніка

7.10.2015 / 18:35

Рух транспарту па вуліцы Няміга ў Мінску будзе абмежаваны 8 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

У ДАІ растлумачылі, што рух будзе часткова абмежаваны па вул. Няміга на ўчастку ад вул. Гарадскі Вал да прасп. Пераможцаў з 8.00 з-за правядзення капітальнага рамонту праезнай часткі дарогі.

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам загадзя планаваць маршрут руху з улікам дадзенай інфармацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула