БЕЛ Ł РУС

У Магілёве на прэм'еру «Мы, браты…» сагналі школьнікаў ФОТАФАКТ

7.10.2015 / 20:36

5 кастрычніка ў Магілёве адбылася рэгіянальная прэм'ера скандальнага фільма «Мы, браты…». Зала кінатэатра «Радзіма» была поўная — на прэм'еру нацыянальнага кінапраекта прыйшлі школьнікі сярэдніх класаў.

Нягледзячы на тое, што ў фільме нямала сцэн агрэсіі, гвалту, а таксама прысутнічаюць эпізоды эратычнага характару, стужцы прысвоеная катэгорыя «12+» — гэта значыць, фільм можна глядзець дзецям у прысутнасці бацькоў або педагогаў. Хоць першапачаткова, яшчэ да выхаду стужкі ў пракат, карціне «Мы, браты…» прысвоілі іншае ўзроставае абмежаванне — «16+».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула