БЕЛ Ł РУС

Google стварае аналаг навінавых платформаў Apple і Facebook

8.10.2015 / 9:42

Nashaniva.com

Кампанія Google тэстуе новы сэрвіс Accelerated Mobile Pages, які дазволіць карыстальнікам чытаць навіны непасрэдна ад выдаўца. Пра гэта паведамляе Reuters.

У адрозненне ад падобных сэрвісаў ад Apple і Facebook, Google не мае намеру спаганяць плату з выдаўцоў. У цяперашні час праект знаходзіцца на стадыі тэставання, дата пачатку публічнага карыстання пакуль невядомая.

Да прыкладу, аўдыторыя выдання The Washington Post складаецца з каля 60% чытачоў, якія карыстаюцца мабільнымі прыладамі, што пацвярджае неабходнасць развіваць праект, які б даваў прамы доступ да матэрыялаў выдаўца, а таксама скарачаў час загрузкі старонак.

Google плануе таксама пашырыць праект не толькі для выдаўцоў, але і для стваральнікаў іншага медыя-кантэнту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула