БЕЛ Ł РУС

Андрэй Дынько: Прысуджэнне прэміі Алексіевіч — гістарычны дзень для Беларусі

8.10.2015 / 14:17

Андрэй Дынько

Сёння ў Стакгольме абвешчана імя новага лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры. Гэта беларуска Святлана Алексіевіч. Выхадцы з Беларусі атрымлівалі Нобель раней, але беларуска, грамадзянка Беларусі — упершыню. Таму 8 кастрычніка — гістарычны дзень для Беларусі.

Алексіевіч піша ў незвычайным мастацка-дакументальным жанры. Яе творы грунтуюцца на расказаным людзьмі. Яны апавядаюць пра перажытае беларусамі і іншымі нацыямі Усходняй Еўропы ў ХХ стагоддзі.

Святлана Алексіевіч піша па-руску, але яна беларуская пісьменніца і не прымае ідэалогіі «рускага свету».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула