БЕЛ Ł РУС

На выбарчую кампанію Лукашэнкі ўжо выдаткавана 395 млн рублёў, Караткевіч — усяго 14 млн

8.10.2015 / 17:1

Па стане на 7 кастрычніка больш за ўсё сродкаў з выбарчага фонду выдаткавала каманда Аляксандра Лукашэнкі, менш за ўсё — Таццяны Караткевіч, паведамляе сайт ЦВК. 

Найбольш сродкаў паступіла ў выбарчы фонд Лукашэнкі — 1 млрд. 576 млн. 356 тыс., зрасходавана — 395 млн. 149 тыс. 711 рублёў. 

Менш за ўсё сродкаў у выбарчым фондзе Караткевіч — 26 млн. 217 тыс. 575 рублёў, з якіх 14 млн. 227 тыс. 260 ужо зрасходавана. 

На рахунак выбарчага фонду Сяргея Гайдукевіча паступіла 42 млн. 790 тыс. рублёў (зрасходавана 42 млн. 339 тыс. 999 рублёў), Мікалая Улаховіча — 33 млн. 318 тыс. рублёў (зрасходавана 29 млн. 977 тыс. 800 рублёў). 

Найбольшы памер выбарчага фонду — 9 тыс. базавых велічынь (1 млрд. 620 млн. рублёў). 

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца 11 кастрычніка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула