БЕЛ Ł РУС

Дзярждэпартамэнт: ЗША не хочуць канфлікту з Расіяй з-за Сірыі

9.10.2015 / 10:4

Nashaniva.com

ЗША не хочуць канфлікту з Расеяй з-за будучага Сірыі, заявіў прадстаўнік Дзярждэпартамента Джон Кірбі на брыфінгу, перадае ria.ru.

«Канфлікт з Расіяй з-за будучыні Сірыі — прамы або непрамы — ніхто гэтага не хоча. Таму дзяржсакратар спрабуе ісці палітычным шляхам і таму ён падтрымлівае дыялог з міністрам замежных спраў Лаўровым», — сказаў Кірбі.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Расіі і ЗША Сяргей Лаўроў і Джон Керы ў чацвер, 8 кастрычніка, абмеркавалі па тэлефоне сітуацыю ў Сірыі і ва Украіне.

Раней афіцыйны прадстаўнік Белага дома Джош Эрнэст заявіў, што сітуацыя ў Сірыі не пяройдзе ў шырокамаштабнае супрацьстаянне паміж ЗША і Расіяй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула