БЕЛ Ł РУС

Шатландскую медсястру, што перахварэла на Эболу, забралі ў бальніцу

9.10.2015 / 10:6

Шатландскую медсястру, у якой у снежні мінулага года была дыягнаставана ліхаманка Эбола, даставілі з Глазга ў ізалятар лонданскай бальніцы.

У камісіі аховы здароўя вобласці Глазга пацвердзілі, што Паўліна Каферкі да гэтага часу з'яўляецца носьбітам віруса, аднак гэта толькі рэшткі першапачатковай хваробы. Лічыцца, што гэта не заразна.

Паведамляецца, яе чарговая шпіталізацыя — проста мера засцярогі.

Каферкі вярнулася ў Каралеўскі свабодны шпіталь, дзе ў пачатку года яна правяла амаль месяц у інфекцыйным аддзяленні.

39-гадовая жанчына заразілася вірусам у Сьера-Леонэ, дзе дапамагала лячыць хворых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула