БЕЛ Ł РУС

Арганізатараў акцыі супраць расійскіх авіябаз караюць вялізнымі штрафамі

9.10.2015 / 11:59

фота Сяргея Гудзіліна

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска раніцай 9 кастрычніка пачаліся суды над удзельнікамі акцыі «За мірную, нейтральную Беларусь», супраць размяшчэння ў Беларусі расійскай авіябазы. Яна прайшла 4 кастрычніка на сталічнай плошчы Свабоды ў фармаце народнага сходу. 

У судзе разглядаюцца справы сямі палітыкаў і актывістаў — Анатоля Лябедзькі, Мікалая Статкевіча, Уладзіміра Някляева, Вячаслава Сіўчыка, Максіма Вінярскага, Алеся Талстыкі і Алеся Марачкіна.

Так, Анатоль Лябедзька аштрафаваны на 9 млн рублёў, Аляксей Марачкін — на 3,6 млн, Вячаслаў Сіўчык — на 10 млн 800 тыс.

Пазней на 9 млн былі аштрафаваныя Мікалай Статкевіч і Уладзімір Някляеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула