БЕЛ Ł РУС

Нобелеўскую прэмію міру атрымаў Круглы стол Туніса — за мірны пераход да дэмакратыі

9.10.2015 / 12:3

Мікола Бугай

Арганізацыя «Туніскі Нацыянальны дыялог» атрымала Нобелеўскую прэмію міру за яго «вырашальны ўклад у будычыню плюралістычнай дэмакратыі ў Тунісе ў выніку Язмінавай рэвалюцыі 2011 года».

«Туніскі Нацыянальны дыялог» — гэта свайго роду круглы стол, які адыграў важную ролю ў працэсе пераходу Туніса да стабільнага развіцця. Яго ўтварыла чацвёрка асноўных структур грамадзянскай супольнасці Туніса. Гэта незалежныя прафсаюзы краіны, канфедэрацыя прадпрымальнікаў і працадаўцаў, аб'яднанне праваабаронцаў і калегія адвакатаў краіны.

У адрозненне ад Лівіі, Туніс пасля рэвалюцыі не пагрузіўся ў хаос. У адрозненне ад Егіпта, контррэвалюцыя там не перамагла. Туніскі дыктатар быў скінуты ў 2011 годзе. Прыклад Туніса натхніў на паўстанне Егіпет, Лівію, Бахрэйн і Сірыю. Аднак паспяховай была толькі туніская рэвалюцыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула