БЕЛ Ł РУС

Стральба ва ўніверсітэце Арызоны: адзін загінулы, трое параненых

9.10.2015 / 14:51

Як мінімум адзін чалавек загінуў і трое атрымалі раненні ў выніку стральбы ва ўніверсітэце горада Флагстаф у амерыканскім штаце Арызона.

«Стралок затрыманы. Сітуацыя стабілізавалася. Тэрыторыя універсітэта разблакаваная», — паведамляецца ў твітары ўніверсітэта.

Прадстаўнікі навучальнай установы кажуць, што стральба пачалася ў раёне паркоўкі каля аднаго з універсітэцкіх інтэрнатаў.

Паліцыя высвятляе матывы нападу. Пакуль няма інфармацыі аб тым, ці быў загінулы студэнтам ўніверсітэта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула