БЕЛ Ł РУС

Рух транспарту па вул. Няміга абмяжуюць прыкладна на месяц

9.10.2015 / 17:26

Капітальны рамонт праезнай часткі пачаўся на ўчастку вул. Нямігі ад вул. Гарадскі Вал да пр. Пераможцаў.

У сувязі з гэтым з 8 кастрычніка на пазначаным участку часткова абмежаваны рух, паведамілі ў Дзяржаўтаінспекцыі. Учора днём цяжкасцяў кіроўцы не адчувалі. Рабочыя займаліся ў першай паласе дэмантажом бардзюраў.

Раней у мэтах бяспекі ўздоўж праезнай часткі былі выстаўленыя загараджальныя блокі і дарожныя знакі, што папярэджваюць аўтамабілістаў аб вядзенні прац. Хуткасць на гэтым участку абмежаваная да 40 км/г.

Паводле інфармацыі ДАІ Цэнтральнага раёна, дарожныя працы на вул. Нямізе працягнуцца каля месяца. Кіроўцам рэкамендуюць загадзя планаваць маршрут свайго руху, асабліва ў ранішнія і вячэрнія гадзіны пік.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула