БЕЛ Ł РУС

Алексіевіч: Для Лукашэнкі няважна, як мы галасуем

10.10.2015 / 18:53

Нобэлеўская ляўрэатка ў галіне літаратуры Сьвятлана Алексіевіч дала прэс-канфэрэнцыю ў Бэрліне. Значная частка пытаньняў ад нямецкіх журналістаў тычылася палітычнай сытуацыі ў Беларусі. Прапануем вашай увазе некаторыя цытаты з адказаў пісьменьніцы.

Пра цяперашнія прэзыдэнцкія выбары у Беларусі:

«Мы ўсе маем падазрэньне, што для Лукашэнкі няважна, як мы галасуем. Як казаў Сталін, няважна як галасуюць, а важна, хто падлічвае. Тут нібыта той выпадак. Так што ніхто з нас не чакае ніякіх сюрпрызаў, і ўсе маюць адчуваньне: тое, што ў Расеі і Беларусі — усё гэта надоўга».

Пра беларускую апазыцыю:

«Тыя людзі, якія цяпер называюцца апазыцыянэрамі, не разумеюць той адказнасьці, якая ляжыць на іх. Яны больш занятыя сваім самалюбствам».

Пра адносіны Лукашэнкі да вайсковай авіябазы, якую Расея хоча разьмясьціць у Беларусі:

«Я ня думаю, што ён сапраўды супраць базы. Я думаю, што ён таргуецца — ён спадзяецца, што Расея дасьць яму грошай. Гэта ягоная вядомая гульня: Калі кепска з Расеяй, ён павяртаецца ў бок Эўропы. За гэты час у Эўропе памянялася кіраўніцтва — кожныя чатыры гады прыходзяць новыя людзі, і яны думаюць, што перагуляюць Лукашэнку. Яны спрабуюць гэта зрабіць, ня ведаючы, што гэта ненадзейны чалавек, і калі Расея дасьць яму грошай, ён адразу ж адвернецца ад Захаду. Мы гэта бачылі — разоў пяць гэта было на нашых вачах».

Пра імавернасьць збліжэньня Лукашэнкі з Эўразьвязам:

«Па-першае, ніхто гэтага Лукашэнку не адпусьціць. Ня трэба нават ніякіх «зялёных чалавечкаў», ніякіх салдат. Проста яму не дадуць газ ці нафту і ўсё — мы будзем зіму жыць як на лёдзе».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула