БЕЛ Ł РУС

Зборная Уэльса выйшла на Еўра-2016

10.10.2015 / 23:46

Nashaniva.com

Зборная Уэльса па футболе, якая з 1958 г. ніколі не гуляла ні на чэмпіянатах свету, ні на Еўра, за тур да фінішу выйшла на Еўра-2016.

uefa.com

Сёння валійцы прайгралі Босніі з лікам 0:2, але дзякуючы паразе ізраільцянаў Кіпру (1:2) займаюць 2-е месца ў групе

Пасля 9 тураў: Бельгія — 20, Уэльс — 18, Боснія — 14, Ізраіль — 13, Кіпр — 12, Андора — 0. 

Ва Уэльса, дарэчы, толькі чатыры прапушчаныя мячы, і ў апошнім туры брытанцы гуляюць з Андорай, тады як лідары групы бельгійцы з матываваным Ізраілем.

Праўда, цяпер у рэйтынгу ФІФА Уэльс займае высокае 8-е месца, вышэй за Англію. Беларусы ў рэйтынгу — 98-я, але мы і фінішуем у сваёй групе на 4-м месцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула